02.04.2024 Тэгі: палітвязні, палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці #Westandbyou чацвёра шатландскіх дэпутатаў ад Шатландскай нацыянальнай партыі Крысціна Маккелві, Ангус Робертсан, Ніл Грэй і Эма Родзік сталі "хроснымі" Наталлі Дулінай, Эдуарда Бабарыкі, Сяргея Вайцюка і Вольгі Церах.

mckelvie-robertson-gray-roddick.png
Крысціна Маккелві, Ангус Робертсан, Ніл Грэй і Эма Родзік

Крысціна Маккелві (міністарка па наркапалітыцы і барацьбе з алкагалізмам) падтрымлівае Наталлю Дуліну, былую дацэнтку Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, што была асуджаная да 3,5 гадоў турэмнага зняволення. Наталля брала ўдзел у акцыях пратэсту і падтрымлівала студэнцкія страйкі. Ёй былі прад'яўленыя абвінавачванні ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4) і "парушэнні грамадскага парадку" (арт. 342).

Ангус Робертсан (сакратар Кабінета міністраў па Канстытуцыі, знешніх сувязях і культуры) падтрымлівае Эдуарда Бабарыку, які быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі за тое, што ўзначальваў перадвыбарчую каманду бацькі на прэзідэнцкіх выбарах 2022 года. Эдуарду былі прад'яўленыя абвінавачванні ў "распальванні нянавісці" (артыкул 130) і "парушэнні грамадскага парадку" (артыкул 342).

Ніл Грэй (сакратар Кабінета міністраў па пытаннях нацыянальнай сістэмы аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння) падтрымлівае Сяргея Вайцюка, які быў асуджаны да 2,5 гадоў турэмнага зняволення за падтрымку ўкраінскага супраціву пасля ўварвання Расіі ў 2022 годзе. Сяргею было прад'яўленае абвінавачванне ва "ўдзеле ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы" (артыкул 361-3).

Эма Родзік (міністарка ў пытаннях раўнапраўя, міграцыі і ўцекачоў) падтрымлівае Вольгу Церах, што была асуджаная да 5 гадоў турэмнага зняволення за вывешванне ўкраінскіх і беларускіх нацыянальных сцягоў на шматпавярховым будынку ў Менску. Вольга была падпісаная на канал, дзе абмяркоўваліся антываенныя акцыі. Пасля яе арышту гэты канал быў абвешчаны "экстрэмісцкім утварэннем", а Вользе былі прад'яўленыя абвінавачванні ў "стварэнні экстрэмісцкім утварэнні або ўдзеле ў ім" (артыкул 361-1) і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (артыкул 361-4).

Ангус Робертсан пракаментаваў рашэнне чатырох новых дэпутатаў стаць "хроснымі":

"Шатландскі ўрад падтрымлівае тых, хто пакутуе ад несправядлівасці, і мы будзем выкарыстоўваць нашу платформу для прасоўвання пераменаў. Беручы ўдзел у праграме "хросных" Libereco, мы спадзяемся прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, і мы аднадушныя з тымі, хто імкнецца да сумленнасці, роўнасці і правасуддзя".

Крыніца: Чатыры шатландскія міністры сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі