01.04.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 сакавіка і першага красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Сайт Саюза палякаў Беларусі прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем"
Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 26 сакавіка. Паводле ведамства, дачыненне да сайту маюць Анджэй Пісальнік і Інна Тодрык-Пісальнік.
Таксама "экстрэмісцкім фармаваннем" прызнаны тэлеграм-чат "Наш квартал Разам (пр. Машерова, ул. Красная, пр.Независимости, пл. Я. Коласа)"
Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 26 сакавіка. Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць Ілля Ясінскі, Аляксей Матвееў, Аляксандр Луцэвіч, Андрэй Басалыга.
Адзначым, што 27 сакавіка, пасля прызнання інфармацыйнай прадукцыі чата «экстрэмісцкімі матэрыяламі», з яго выдалілі ўсіх удзельнікаў.
Сілавікі жорстка затрымалі беларуса сталага веку
Ён пакінуў каментар, у якім выказаў сваё меркаванне, што за тэрактам у Расіі могуць стаяць расійскія ўлады.
Гэта як мінімум 12 беларус, якога затрымалі за «няправільныя» каментары пра тэракт у Расіі.
Сярод іншага, затрымалі нават дзяўчыну, якая спытала ў каментарах, чаму пасля тэракту пад Масквой у Беларусі адмянілі мерапрыемствы, а калі Расія бамбіць украінцаў — не.
За каментар пра тэракт у Расіі затрыманы чарговы беларус
У ім хлопец выказаў здагадку, што за тэрактам могуць стаяць расійскія ўлады.
Таксама затрыманага прымусілі «прызнацца» ў рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога» і напісанні негатыўных каментароў пра сілавікоў.
За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы жыхар Мінска
«Пакаяльнае відэа» з ім апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
Палітзняволены Рыгор Кастусёў скрадзіцца на здароўе
Пра гэта ў Facebook напісаў зяць старшыні партыі БНФ Дзмітрый Антончык.
"Дайшлі весткі ад Рыгора Кастусёва. Піша, што са здароўем усё вельмі дрэнна"
Нагадаем, Кастусёва асудзілі да 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Рыгор Андрэевіч Кастусёў