24.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У Брэсцкай вобласці за чатыры дні датэрміновага галасавання па інфармацыі ЦВК бюлетэні атрымалі 35,04% грамадзян ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

Увесь тыдзень раённыя СМІ Брэсцкай вобласці масава даюць справаздачы аб яўцы выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне. Хто гэтыя людзі, – разбіраецца BG.Media.

У першую чаргу, вядома, чыноўнікі рознага ўзроўню. Кіраўнікі дэпутацкіх карпусоў і мясцовых райвыканкамаў у першы дзень, так званага, датэрміновага галасавання сталі галоўнымі героямі мясцовых газет.

gryshkevich-pruzhany.jpeg
Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч галасуе датэрмінова. 21 лютага 2024 года. Фото:budni.by.

Не менш шматлікай групай на датэрміновым "галасаванні" сталі людзі сталага ўзросту. Напрыклад, у маштабным фотарэпартажы Пінскай газеты налічылі 52 фатаграфіі з жыхарамі Пінскага раёна, якія апускаюць бюлетэнь у скрыню на розных участках галасавання. У асноўным гэта — пажылыя людзі.

vruchenie-konstitucii_brestchina.jpeg
Навучэнцы Маларыцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа пасля датэрміновага галасавання і ўручэння падарункаў на выбарчым участку. Фота: malorita.by.

Практычна ва ўсіх раёнках Берасцейшчыны зрабілі справаздачу і аб актыўным удзеле моладзі ў датэрміновым галасаванні. Усім выбаршчыкам, якія ўпершыню галасуюць, на некаторых участках уручылі падарункавыя экзэмпляры Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. І не толькі. Напрыклад, у Маларыцкім і Івацэвіцкім раёне маладым людзям "уручылі падарункі ад БРСМ". Якія менавіта – у артыкулах не ўдакладнілі.

Іванаўская раёнка «Янаўскі край» адсправаздачылася, што ў аграгарадку Адрыжын Іванаўскага раёна «дораць сувеніры выбаршчыкам, якія ў перыяд правядзення электаральнай кампаніі адзначаюць Дзень нараджэння ці юбілей вяселля. Без увагі і падарункаў не засталіся і мужчыны, якія прагаласавалі 23 лютага». На адным з фота відаць, што мужчыну падарылі пакунак гарбаты.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Крыніца: Каляндары, канстытуцыі і... габата: як завабліваюць на ўчасткі для галасавання на Берасцейшчыне Фота