20.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Брэсцкі абласны суд 12 і 14 лютага 2024 года разглядаў крымінальную справу супраць 39-гадовага Сысоева Аляксандра Віктаравіча. Ролю пракурора выконваў Аляксандр Богуш, ролю суддзі — Руслана Сянько.

Сысоеў родам з Броннай гары, апошнія гады жыў у Бярозе (Брэсцкая вобласць). Па дадзеных з ужо аддаленага профілю ва "Вконтакте", у 2008 годзе скончыў БДУІР па спецыяльнасці "штучны інтэлект". Да моманту арышту распрацоўваў камп'ютарную гульню. Мужчыну затрымалі 5 ліпеня 2023 года, з тых часоў ён пад вартай.

Мужчыну паставілі ў віну тое, што праз сацсетку "Facebook" выкарыстоўваючы аплатную сістэму "PayPal" ён пералічыў грошы палку Каліноўскага. Перавод на суму 12,91 даляраў ЗША быў з беларускай карты.

Дзяржабвінавачанне кваліфікавала гэта як ч. 2 арт. 361-3 КК РБ, "фінансаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях".

Паводле звестак "Берасцейскай вясны", 12 лютага пракурор Богуш запатрабаваў для Сысоева пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд абвяшчалі 14 лютага. Дакладны прысуд на дадзены момант невядомы, аднак у абсалютнай большасці выпадкаў па палітычных справах брэсцкія суддзі прысуджаюць роўна тое, што просяць пракуроры.

Крыніца: У Брэсце айцішніка судзілі за данат палку Каліноўскага