14.02.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Супраць пісьменніка Сашы Філіпенкі распачалі крымінальную справу
Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю "Новая газета. Европа"
"Тата расказаў, што калі з ім размаўлялі ў РУУС, перад ім паклалі раздрукаваныя фатаграфіі мяне з прэзідэнтам Швейцарыі, з Ціханаўскай, з міністрам культуры Германіі. Бацьку тыкалі пальцам у гэтыя фота, задавалі пытанні. Пакуль ішоў допыт, яны глядзелі яго тэлефон і шукалі ў яго нешта, за што яго можна закрыць.
Тата падпісаў пратакол, што супраць мяне ўзбуджана крымінальная справа; па якім артыкуле яна ўзбуджана, мы да гэтага часу не ведаем, ведаем толькі, што, акрамя гэтага, яшчэ дзве іншыя справы ў працэсе ўзбуджэння. Дома ў яго прайшоў ператрус, бо я прапісаны па гэтым жа адрасе".
Сілавікі прыйшлі ў мінскую прыватную кінастудыю "Белроскіно", якая займаецца вытворчасцю расійскага прапагандысцкага праекта "Russian Gate"
Інфармацыю пра гэта "Священному Белавуду" падцвердзілі супрацоўнікі кампаніі і іх знаёмыя.
На студыі быў затрыманы Павел Грыцэнка, ён адказваў у кампаніі за фінансавыя пытанні.
Яшчэ арыштавалі некалькі кіношнікаў і асістэнтаў масавых сцэнаў праз данос. На аднаго з затрыманых асістэнтаў па акторах масавых сцэн завялі крымінальную справу.
Іх затрымалі 15 студзеня. Людзі трапілі на Акрэсціна і ў Жодзіна, дзе ім прызначыли па 14-15 сутак адмністратыўнага арышту паводле арт. 19.1 КАаП "Хуліганства". Большасць з іх адбыла срок і выйшла на волю.
Крыніца: Крымінальная справа супраць пісьменніка, хапун на кінастудыі: хроніка пераследу 14 лютага