13.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Фрунзенскім судзе Мінска 26 студзеня 2024 года асудзілі Сафію Кажамякіну паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Блізнюк прызначыла Сафіі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле 16 жніўня ў Маршы за свабоду і 6 верасня ў Маршы адзінства ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку.
Яна цалкам прызнала віну. Дзяўчыну апазналі па пратэсных відэа, знойдзеных у ейным тэлефоне падчас вобшуку. Да суда Сафія знаходзілася пад закладам памерам 18500 рублёў.
Сафія Кажамякіна студэнтка 5 курса ВНУ і працуе аніматаркай.
Крыніца: Студэнтку з Мінска асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за дзве акцыі пратэсту 2020 года