У Беларусі пад слоганам “Ад даступнасці да роўнасці” распачаўся тыдзень датсупнасці, ініцыятарам якога традыцыйна выступае Офіс па правах людзей з інваліднасцю. У межах тыдня ў краіне праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных розным відам даступнасці для людзей з інваліднасцю.
Праграма мерапрыемстваў:
17-18 траўня ў Віцебску адбудзецца інтэграцыйны форум «Праца і занятасць для людзей з інваліднасцю».
20 мая, 13.00-17.00. Жывая бібліятэка ў Брэст / Тайм-клуб «High Voltage», вул. Дзяржынскага, 50, Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.
24 Май, 18:30 - 21:00. Медыяпікнік у межах арт-праекту часопісу “Імёны”. Мінск / Крэатыўны хаб «Корпус 8» (пр. Машэрава 9, корпус 8). Уваход вольны.
23 мая / 13.00-18.00. Круглы стол «Імплемэнтацыя Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю»: стратэгіі і практычныя рашэнні. Мінск / Гатэль «Рэнесанс Мінск" (пр. Дзяржынскага 1Е). Рэгістрацыя па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
25 мая. Семінар «Выключэнне і папярэджанне дыскрымінацыі ў базавай адукацыі» у Мінску. Рэгістрацыя па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
15-23 траўня - бясплатныя кансультацыі адвакацкіх калегій у рэгіёнах, а таксама ў прыёмнай Офіса па правах людзей з інваліднасцю.
Інфармацыйны партнёр мерапрыемстваў: Rabota.tut.by.
Падрабязнасці ў суполцы на Facebook.
Крыніца: У Беларусі распачаўся тыдзень даступнасці. Праграма мерапрыемстваў