Наста Гусева падчас збору подпісаў за беларускую мову на выхадзе са станцыі мэтро «Плошча Леніна», 21 лютага 2018. Фота: "Радыё Свабоды" У суддзе Маскоўскага раёна адбыўся суд над актывістам "Моладзі БНФ" Ягорам Сяргіенка, які 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічаў у зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы. Разглядала справу суддзя Малашэнка Вольга Пятроўна. Сведка па гэтай справе - міліцыянт Баранаў, блытаўся ў паказаннях. Пратакол складзены за 18 лютага, а не за 21. Супрацоўнік міліцыі называў збор подпісаў акцыяй, але патлумачыць чаму, не мог. Але суд, негледзячы на гэтыя абставіны справы, прызначыў Ягору Сяргіенку пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў.

13 сакавіка таксама адбыўся суд на блогерам і грамадскім актывістам Эдуардам ПальчысамНазіральнікі Валантэрскай службы “Вясны” паведамілі, што суд працягваўся 3 хвіліны. Суддзя Фрунзенскага раёна Скуратовіч А.А. адправіў справу на дапрацоўку, бо не угледзеў у дзеяннях Эдуарда Пальчыса склад адміністрацыйнага правапарушэння. У суд быў выкліканы сведка - міліцыянер Фрунзенскага РАУС Куранкоў, але яго нават не апытвалі.

Праваабаронцам стала вядома, што сёння суд Завадскога раёна а 15 гадзіны разгледзець справу актывіста “Маладога фронту” Паўла Пракаповіча за збор подпісаў на станцыі метро Магілёўская.

Радыё Свабода” паведаміла, што 12 сакавіка суд Кастрычніцкага раёну г. Мінска аштрафаваў актывістку “Маладога фронту” Насту Гусеву на 15 базавых велічыняў па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства).

Нагадаем, што на гэтым тыдні у Мінску адбываюцца суды над актывістамі, якія збіралі подпісы ў падтрымку беларускай мовы і стварэнне Нацыянальнага ўнівэрсытэту з навучаннем па-беларуску.

Крыніца: За збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы - 50 базавых велічыняў Дапоўнена