14.12.2023 Тэгі: грамадства, выбары-2024 Першае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі ў Мінску Да 11 снежня ў Беларусі сфармавалі тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі. Але на гэтай электаральнай кампаніі, як і падчас рэферэндума, спісы сябраў камісіі з іх імёнамі і прозвішчамі ў адкрытым доступе публікавацца не будуць. Кампанія "Праваабронцы за свабодныя выбары" распавядае, хто на гэтых выбарах* уваходзіць у тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы. 

Жанчыны ва ўзросце. Хто прадстаўляе сябраў камісій?

Згодна апублікаваным Цэнтрвыбаркам звесткам аб складзе прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій у 2024 годзе, агулам у Беларусі створана 1 394 такіх камісій. У іх склад увайшло 9 459 чалавекі. Варта адзначыць, што па нейкіх прычынах не былі зацверджаны 155 чалавек, якія вылучаліся ў склады камісій.

Традыцыйна ў Беларусі асноўны склад выбаркамаў складаюць жанчыны. На гэтай выбарчай камісіі яны склалі ажно 81,7% ці 7 732 жанчыны. У камісіях моладзь ва ўзросце да 31 года прадстаўлена толькі 5,1% ці 479 чалавекамі. Дзяржаўных служачых у выбаркамах ажно 10,8% ці 1 022 чыноўнікаў.

Без прадстаўнікоў_ц апазіцыйных партый і аб'яднанняў. Ад каго вылучаліся сябры камісій?

Абсалютную большасць сябраў тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій складаюць вылучэнцы грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый — гэта 51,2% ці 4 846 чалавекі. Партыйцы складаюць 4,8% ад агульнай колькасці прадстаўнікоў сябраў камісій. Усе яны прадстаўляюць праўладныя партыі: Беларуская партыя "Белая Русь", Камуністычная партыя Беларусі, Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Нагадаем, што ў Беларусі ліквідаваны ўсе апазіцыйныя партыі.

Характэрна, што ў склад выбарчых камісій увайшлі прадстаўнікі палітычных партый, дзейнасць якіх прыкметна актывізуецца толькі падчас выбарчых кампаній, такой як Республіканская партыя труда і справядлівасці.

Прадстаўляць выбаркамы будуць у асноўным сябры такіх грамадскіх аб'яднанняў, як "Белая Русь", "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", "Беларускі саюз жанчын", "Беларускі фонд міру", "Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў", а таксама прафесійныя саюзы, якія ўваходзяць у ФПБ. Прафсаюзнікі ў камісіях складаюць большасць — 19,4% ці 1 833 чалавекі. Другое і трэцяе месцы па колькасці складаюць прадстаўнікі і прадстаўніцы "Беларускага грамадскаага аб'яднання ветэранаў" і "Беларускага саюза жанчын". Іншыя неназваныя грамадскія аб'яднанні прадстаўляюць толькі 98 чалавек, што складае 1% ад агульнай колькасці прадстаўнікоў сябраў камісій. Чатыры вылучэнцы ад іх не прайшлі ў склады камісій. Звычайна, гэта такія арганізацыі як Чырвоны крыж, Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане і іншыя праўладныя аб'яднанні.

Ад грамадзян вылучіліся 41,8% ці 3 953 чалавекі. А ад працоўных калектываў — 7% ці 660 чалавек.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Непублічныя спісы сябраў выбарчых камісій і скарачэнне магчымасцяў па вылучэнні ў іх склад. Як ствараюць выбарчыя камісіі

Кампанія "Праваабронцы за свабодныя выбары" распавядае пра ўтварэнне выбарчых камісій, чым займаюцца іх сябры і якія новаўвядзенні чакаюць беларусаў на гэтай электаральнай кампаніі.

Крыніца: Традыцыйныя жаночыя выбаркамы. Як сфармавалі тэрытарыяльныя і акруговыя камісіі ў Беларусі?