Эдуард Пальчыс. Фота: БелаПАН Адбыўся суд на блогерам і грамадскім актывістам Эдуардам Пальчысам, які 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічаў у зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы.

Назіральнікі Валантэрскай службы ПЦ “Вясна” паведамляюць, што суд працягваўся 3 хвіліны. Суддзя Фрунзенскага раёна Скуратовіч А.А. адправіў справу на дапрацоўку, бо не угледзеў у дзеяннях Эдуарда Пальчыса склад адміністрацыйнага правапарушэння. У суд быў выкліканы сведка - міліцыянер Фрунзенскага РАУС Куранкоў, але яго нават не апытвалі.

У суддзе Маскоўскага раёна ідзе суд над актывістам "Моладзі БНФ" Ягорам Сяргіенка. Разглядае справусуддзя Малашэнка Вольга Пятроўна. 

Радыё Свабода” паведаміла, што 12 сакавіка суд Кастрычніцкага раёну г. Мінска аштрафаваў за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы актывістку “Маладога фронту” Насту Гусеву на 15 базавых велічыняў па арт. 23.34 (Парушэнне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства).

Нагадаем, што на гэтым тыдні пачынаюцца суды над актывістамі, якія збіралі подпісы ў падтрымку беларускай мовы і стварэнне Нацыянальнага ўнівэрсытэту з навучаннем па-беларуску.

Крыніца: Эдуард Пальчыс: “Дзе мой штраф?” Дапоўнена