04.12.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
«Хапун» у Гомелі — затрымалі як мінімум 5 чалавек
Пра гэта пішуць праўладныя тэлеграм-каналы.
Паведамляецца, што ўсе яны былі затрыманыя за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у інтэрнэце.
Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА. За апошнія паўгода яна правяла там 70 дзён
Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.
22 чэрвеня пасля чарговага жанчыну зноў этапавалі ў жаночую калонію № 24. Цяпер стала вядома, што нядаўна яе ў чарговы раз змяшчалі ў ШІЗА, за паўгода яе ўтрымлівалі там не менш за 70 дзён. Пры гэтым некалькі месяцаў таму яе змясцілі ў памяшканне камернага тыпу.
Нагадаем, раней у зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгода ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
Чарговае папаўненне Спіса "экстрэмісцкіх" матэрыялаў
У яго трапілі:
- Telegram-каналы «Иван Асташин», «BelaMedia»;
- Відэаролік «Рэжым Лукашэнкi патрабуе мiльярд ад Лiтвы. Вечаровы эфiр за 14 лiстапада»;
- Старонка ў «Аднакласніках» «111 BREST».
У Полацку і Наваполацку было затрымана каля 40 чалавек па справе незалежнага прафсаюза «Нафтана»
Пра гэта паведамляе "Зеркало" са спасылкай на "Позірк".
«У пятніцу забралі 40 чалавек. Прыкладна палову з іх — у каго ёсць непаўналетнія дзеці — потым адпусцілі. Большасць затрыманых запалохвалі крымінальнымі справамі за прафсаюзную актыўнасць і фінансаванне пратэстаў, але для іх затрыманне і так можа скончыцца звальненнем без магчымасці працаўладкавацца пасля. Маці палохалі тым, што забяруць дзяцей у інтэрнат», — паведаміла крыніца выдання.
Крыніца: Затрыманні, папаўненне спісу "экстрэмісцкіх" матэрыялаў: хроніка пераследу 4 снежня