30.11.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст. Сярод іх — праваабаронцы "Вясны" Уладзь Лабковіч і Дзіяна Пінчук.
У намінацыі «Праваабронца года-2023» у спіс увайшлі:
Алег Агееў;
Павел Левінаў;
Наталля Мацкевіч.
У намінацыі «Журналіст(ка) года-2023» вылучаныя:
Алег Груздзіловіч;
Аляксандр Манцэвіч;
Дзіяна Пінчук.
У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2023» названыя:
Служба эвакуацыі “BYSOL”;
Ініцыятыва “Права на абарону”;
Марафон салідарнасці “Нам не ўсё адно”.
У новай намінацыі, якая з’явілася сёлета, «Праваабарончая салідарнасць года-2023», намінаваныя:
Васіль Бераснеў;
Уладзь Лабковіч;
Паліна Шарэнда-Панасюк.
Нагадаем, Уладзь Лабковіч — фіналіст Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год у намінацыі "Праваабаронца года".
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца АНЛАЙН 10 снежня 2023 года, пачатак а 14-й гадзіне. Цырымонія традыцыйна пройдзе 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Трансляцыю глядзіце на старонцы Дома ў Фэйсбуку.
Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года - за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека. Падрабязней пра Прэмію.
Крыніца: Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год