30.11.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

ГУБАЗіК затрымаў мінскага інжынера — ён доўга адчыняў дзверы міліцыянтам

На "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што доўга не адчыняў дзверы сілавікам і цяпер затрыманы. Таксама ён «прызнаецца» ў тым, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Падчас запісу відэа сілавікі апранулі на галаву мужчыны чырвоны галаўны ўбор і наляпілі на яго налепкі "трыбунал".

Ператрус у Наваполацку

aljaksei-trubkin.jpg
Аляксей Трубкін

У бацькоў актывіста Аляксея Трубкіна, які з 2006 года не жыве ў Беларусі, сілавікі праводзяць ператрус

Падрабязнасці пакуль невядомыя.

Крыніца: Новыя факты палітычнага пераследу беларусаў 30 лістапада