13.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 25  верасня асудзілі Вольгу Куранчык паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віталь Лабоцкі прызначыў Вользе абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанву адкрытага тыпу ("хатнюю хімію"), а таксама штраф.

volha-kuranczyk.jpg
Вольга Куранчык

Вольгу абвінавацілі ў тым, што яна, паглядзеўшы ў тэлеграм-канале "Беларусь головного мозга" два відэароліка пра супрацоўнікаў міліцыі, пакінула ў іхны бок каментары, якія суд палічыў абразлівымі. Каментары тычыліся маёра міліцыі, старшага ўчастковага інспектара У., а таксама маёра міліцыі, участковага інспектара Жодзінскага ГАУС Б. Вольга цалкам прызнала віну.

Жанчыне змянілі меру ўтрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і вызвалілі ў залі суда.

Вольга Куранчык мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працавала медсястрой у санаторыі "Жемчужина", мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.

Крыніца: Медсястру гродзенскага санаторыя "Жемчужина" асудзілі да "хатняй хіміі" за інтэрнэт-каментар пра міліцыянтаў