18.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ілля Двойрын. Фота з сацыяльных сетак. У судзе горада Наваполацка прызначаная дата суда над 53-гадовым працаўніком “Нафтана” Іллёй Двойрыным, які першага ліпеня абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z». Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Суд адбудзецца ў Наваполацку 27 верасня. Працэс будзе весці суддзя Віталь Лапко.

Праваабаронцам вядома, што Ілля Двойрын затрымліваўся восенню 2020 года за ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

4 ліпеня таксама былі затрыманыя сын Двойрына Дзмітрый і нявестка Вікторыя, жонка і брат гаспадара. Па месцы іх жыхарства, а таксама ў бацькі і маці жонкі правялі ператрусы, а сваякоў адвезлі ў РАУС. Пазней жонку і брата Іллі пасля праверкі тэлефонаў адпусцілі, а яго самога змясцілі ў Віцебскі ІЧУ. На яго заведзеная крымінальная справа. На Дзмітрыя і Вікторыю Двойрыну склалі адміністрацыйныя пратаколы і асудзілі на 15 сутак кожнага.

На Іллю Двойрына таксама склалі адміністрацыйна пратакол за расклейку антыпуцінскіх улётак і асудзілі да арышту на 15 сутак. Пасля гэтага ўзбудзілі крымінальную справу.

За абліты фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі ў Наваполацку ўзбудзілі крымінальную справу

машына прарасійскага актывіста Сяргея Юдаева з крымскімі нумарамі і вялікай літарай «Z» на капоце была пыпаркавана каля Полацкага РАУС.1 ліпеня гаспадар знайшоў сваю машыну з аблітым белай фарбай лабавым шклом.

Крыніца: Жыхара Наваполацка, які абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай "Z", будуць судзіць