18.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Пратэст у Гродна 6 верасня 2020 года. Фота: hrodna.life Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 28 ліпеня прысудзіў “хатнюю хімію” намесніцы дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў горада Вользе Ключнікавай, абвінаваціўшы яе ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Маргарыта Ланцэвіч.

Па матэрыялах абвінавачання, 55-гадовая Вольга Ключнікава 6 верасня 2020 года разам з іншымі мітынгоўцамі рухалася па праезнай частцы і пешаходных дарожках вуліц, перашкаджала руху транспарту і праходу грамадзян, пасля чаго, выбудаваўшыся ў ланцуг і ўзяўшыся за рукі з іншымі асобамі, утварыла “счэпку”. 

Матэрыяльны ўрон, які быў нанесены грамадскаму транспарту горада ў памеры 71,69 рублёў сплаціла дабраахвотна.

Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

18 жніўня Вольгу Ключнікаву ўнеслі ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

Крыніца: За ўдзел у гарадзенскай “счэпцы” ў 2020 годзе асудзілі намесніцу дырэктара прыватнага прадпрыемства