Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Ленінскага раёна Берасця 28 лютага працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў папулярных на Берасцейшчыне блогераў: жыхара Берасця Сяргея Пятрухіна і жыхара Бярозы Аляксандра Кабанава.

Яны былі гвалтоўна затрыманыя вечарам 23 лютага і да суда змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання Берасця. Абодвух абвінавачаваюць па ч. 3 арт. 23.34 КаАП РБ, нібыта за заклікі да масавага мерапрыемства.На першым судовым паседжанні, якое адбылося 26 лютага, Сяргей Пятрухін заявіў хадайніцтва аб далучэнні да справы абаронцы. Суддзя Дзмітрый Шурын задаволіў хадайніцтва і прадставіў час для заключэння дамовы з адвакатам і для азнаямлення з матэрыяламі справы.

Такое ж рашэнне прыняў і суддзя Аляксандр Семянчук, які разглядае адміністрацыйную справу Аляксандра Кабанава. Суд працягнецца 28 лютага ў 9-30.

За разглядам спраў у судзе сочаць берасцейскія праваабаронцы.

Уладзімір Вялічкін перадае, што падтрымаць Кабанава у суд прыйшло некалькі дзесяткаў людзей, зала не не змяшчае ўсіх жадаючых прысутнічаць на пасяджэнні. 

Суддзя Семянчук забараніў весці фота і відэаздымкі працэсу.

 Перад пачаткам суду над А. Кабанавым.

Нагадаем, 22 лютага блогеры атрымалі афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння палажэнняў Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, якія падпісалі адпаведна пракурор Брэста Іван Чайчыц і пракурор Бярозаўскага раёна Аляксандр Круцько.

Мясцовыя ўлады такім чынам адрэагавалі на іх заявы аб гатоўнасці выйсці на гарадскую плошчу, калі пад Брэстам не спыніцца будаўніцтва акумулятарнага завода. 

Крыніца: У Берасці працягваецца суд над блогерамі Пятрухіным і Кабанавым Дапоўнена