09.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Максім Сенік. У Гродзенским абласным судзе 9 чэрвеня абвінавачанне запрасіла для былога актывіста першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза на ААТ "Гродна Азот" Максіма Сеніка пазбаўленне волі. Былога электраманцёра аднаго з цэхаў прадпрыемства абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4  і ч.1 арт. 361-2).

Судовы працэс пачаўся 5 чэрвеня, яго вядзе суддзя Мікалай Рачынскі.

Палітвязень Максім Сенік — сябра незалежнага прафсаюза "Гродна Азот", быў затрыманы ў Гродне 10 студзеня за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за рэпосты ў сацыяльных сетках. Утрымліваўся да суда ў СІЗА гродзенскай турмы. 

Відэа з затрыманым паказалі ў Telegram-канале ATN_NEWS:

"Прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Таксама з'яўляўся сябрам незалежнага прафсаюза ААТ“Гродна Азот". Паддаўшыся ўплыву лідара страйкама "Гродна Азот" Юрыя Рававога, скідваў інфармацыю, якую ён размяшчаў у замежных СМІ", — паведаміў мужчына.

Таксама ён нібыта "абражаў прэзідэнта" ў Telegram-каналах, работнікаў органаў улады, міліцыянтаў і перадаваў пры гэтым інфармацыю тэлеканалу “Белсат".

Сёння абвінавачанне запытала для Максіма Сеніка пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры з паловай гады.

Чакаецца, што прысуд быдзе абвешчаны напачатку наступнага тыдня.

Крыніца: Актывісту Беларускага Незалежнага прафсаюза абвінавачанне запрасіла чатыры з паловай гады калоніі