06.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Стала вядома, што Аксану Лакозу асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Аксану прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
Справа разглядалася 16 траўня 2023 году ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска. Прысуд вынесла суддзя Юльяна Шчэрба. Вядома, што жанчыне ў віну ставіўся ўдзел у мірных Маршах у 2020 годзе.
Аксана Лакоза — ураджэнка Украіны, але мае беларускае грамадзянства. Да затрымання жыла ў Бараўлянах.
Крыніца: Жанчыну асудзілі на 1,5 года калоніі за ўдзел у Маршах