02.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Дзяржынскага раёна 29 траўня асудзілі Аляксея Цюшкевіча паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Аляксею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

суд Дзяржынскага раёну

Мужчыну затрымалі ў студзені 2023 года. Аляксея абвінавацілі ў тым, што ён, з’яўляючыся актыўнум удзельнікам тэлеграм-чата “Фаніпаль”, 11-12 жніўня 2020 года пісаў у ім паведамленні з заклікамі браць удзел у пратэсных акцыях. Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Аляксей мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, мае на ўтрыманні сямігадовага сына. Працуе на прыватным прадпрыемстве “Вінкпласт” ліцейшчыкам пластмас.

Крыніца: За пратэсныя паведамленні ў тг-чаце "Фаніпаль" мужчыну асудзілі на паўтара года "хатняй хіміі"