23.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Партызанскім судзе Мінска 26 красавіка асудзілі Дзяніса Давыдава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Супічэнка прызначыў Дзянісу тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым. Дзяніса апазналі па фотаздымках у Facebook, якія сілавікі знайшлі ў вынятым тэлефоне. На фота мужчына знаходзіцца на пратэснай акцыі і трымае ў руках беларускі нацыянальны сцяг.
Дзяніс ураджэнец Расійскай федэрацыі, грамадзянін Беларусі, мае вышэйшую адукацыю. Працаваў намеснікам дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю. Мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.
Крыніца: "Фатаграфаваўся з палотнішчам бел-чырвона-белага колеру". Мужчыну асудзілі па "народным" артыкуле