Набіл Раджаб Выбітны Бахрэйнскі праваабаронца Набіль Раджаб у сераду быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за мірнае выказвання свайго меркавання ў інтэрнэце, паведамляе Amnesty International.

Падставай для пераследу сталі яго запісы ў Twitter у 2015 годзе і рэтвіты паведамленняў аб меркаваных катаваннях у бахрэйнскай турме Джоў і забойстве грамадзянскіх асобаў у час канфлікту ў Емене войскамі кааліцыі, якую ўзначальвала Саудаўская Аравія.

«Асуджэнне Набіля Раджаба - гэта аплявуха справядлівасці. Гэты прысуд дэманструе бязлітасную рашучасць уладаў сцерці ўсе формы іншадумства і не пакідае месца для сумненняў у тым, што яны гатовыя пайсці і на большае, каб прымусіць замаўчаць мірных крытыкаў», - заявіла Хеба Марайеф, дырэктар Amnesty International па Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы.

Крыніца: Бахрэйнскі праваабаронца Набіль Раджаб асуджаны да пяці гадоў зняволення за запісы ў Twitter