25.04.2023 Тэгі: аналітыка, рэпрэсіі, АБСЕ Асобы: Павел Сапелка 24 і 25 красавіка 2023 года праходзіць канферэнцыя АБСЕ "Катаванні і іншыя сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і грубыя парушэнні міжнароднага права правоў чалавека: Дадатковая нарада па чалавечаму вымярэнні ІІ". На трэцім пасяджэнні абмяркоўваліся захады, якія могуць прыняць дзяржавы для прадухілення грубых парушэнняў міжнароднага права праў чалавека (у тым ліку падчас крызісаў, палітычнай нестабільнасці і надзвычайных становішчаў у краіне), даступныя сродкі прававой абароны і роля, якую нацыянальныя ўстановы, міжнародныя арганізацыі і грамадзянская супольнасць могуць граць у рэагаванні на грубыя парушэнні міжнароднага права правоў чалавека падчас крызісу. На гэтым пасяджэнні выступіў юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка. Прыводзім яго выступ цалкам.

2023-04-25_osce.png
Скрыншот з трансляцыі АБСЕ

Усходняя Еўропа і Цэнтральная Азія ў апошнія гады сталі арэнай знешне- і ўнутрыпалітычных канфліктаў, якія часта драматычныя і маюць надзвычай цяжкія наступствы, разбураюць грамадзянскую супольнасць, замахваюцца на самыя істотныя правы і свабоды. Нездарма сёння мы ставім у адзін рад катаванні, ваенныя злачынствы і грубыя парушэнні міжнароднага права правоў чалавека — па цяжкасці наступстваў гэтыя з’явы сапернічаюць адна з адной.

Нават беглы агляд сітуацыі ў рэгіёне дае прадстаўленне пра тое, што ў той ці іншай ступені крызіс правоў чалавека ўдарыў па шматлікіх краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Працоўнай групай па барацьбе з катаваннямі Платформы "Грамадзянская салідарнасць" да сённяшняга мерапрыемства падрыхтаваны даклад "Краіны АБСЕ: Катаванні і жорсткае абыходжанне з праваабаронцамі і актывістамі ў кантэксце знешніх і ўнутраных канфліктаў". На мой погляд, становішча ў названых у дакладзе краінах пэўна адрозніваецца: у некаторых з іх засталося месца для таго, каб намаганні нацыянальных прававых інстытутаў — органаў правасуддзя, нацыянальных праваабарончых устаноў і нацыянальных прэвентыўных механізмаў, — падмацаваныя намаганнямі арганізацый грамадзянскай супольнасці, прывялі да вырашэння крызісу ў духу павагі і выконвання норм міжнароднага права.

  • У Казахстане ў дакладах праваабаронцаў адзначаецца, што да гэтага часу цалкам не высветлены абставіны, пры якіх пратэсты студзеня 2022 года перараслі ў беспарадкі і бязлітасныя сутыкненні паміж пратэстоўцамі і супрацоўнікамі органаў правапарадку, а таксама не зразумела роля розных дзеючых асобаў у гэтых падзеях. Адэкватнай рэакцыі на масавыя выпадкі катаванняў і жорсткага абыходжання з боку ўрада не надышло.
  • У Кыргызстане з 2022 году ўчасціліся напады на праваабаронцаў, што з’яўляецца часткай працяглай палітыкі пераследу грамадзянскай супольнасці з боку ўладаў. Нароўні з адвольным крымінальным і адміністрацыйным пераследам і паклёпніцкімі кампаніямі ў сацыяльных сетках, задакументаваны выпадкі ўжывання фізічнай сілы пры затрыманнях праваабаронцаў, а таксама ўтрыманне ў неналежных умовах у месцах няволі.
  • У Таджыкістане з траўня 2022 году пасля сілавога задушэння пратэстаў у Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці Таджыкістана, улады краіны ўзмацнілі ціск на незалежныя СМІ і грамадзянскую супольнасць. Незалежныя журналісты, якія асвятлялі пратэсты і гвалт у дачыненні да дэманстрантаў, зазнавалі пагрозы, напады і канфіскацыі абсталявання, а некалькі праваабаронцаў былі адвольна затрыманы па сфабрыкаваных абвінавачаннях і асуджаны да вялікіх тэрмінаў зняволення.
  • Ва Узбекістане ў ліпені 2022 году ўлады жорстка задушылі мірныя пратэсты ў Рэспубліцы Каракалпакстан, Узбекістан, дзе пражывае этнічная меншасць каракалпакі. Пасля здушэння вулічных пратэстаў улады пераследавалі і затрымлівалі мясцовых журналістаў і грамадзянскіх актывістаў.

Агульным для сітуацыі ва ўсіх апісаных вышэй краінах ёсць адсутнасць належнага рэагавання з боку дзяржавы на акты гвалту, катаванняў і жорсткага абыходжання. Ці здатны агульныя рэкамендацыі, дарэчныя ў дадзеным выпадку, змяніць сітуацыю — вось што павінна стаць прадметам зацікаўленага ўзважанага шматбаковага абмеркавання з удзелам розных суб’ектаў: нацыянальных уладаў, НДА і міжнародных арганізацый.

2023-04-25_sapelko_osce.png
Павел Сапелка (справа). Скрыншот з трансляцыі АБСЕ

Па-іншаму справы ідуць у Беларусі. Вы дакладна павінны ведаць пра гнятлівае становішча з выконваннем права не зазнаваць катаванняў і іншым відам жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў Беларусі, дзе ўжо некалькі гадоў квітнеюць фізічныя расправы з іншадумцамі, удзельнікамі пратэстаў і актывістамі арганізацый грамадзянскай супольнасці, дзе суды пераўтварыліся з органаў правасуддзя ў інструмент расправы з пералічанымі катэгорыямі людзей, і крымінальны пераслед па сваіх прыкметах і маштабах стаў асобнай формай грубага парушэння міжнароднага права правоў чалавека, якая мае прыкметы злачынстваў. Адпаведна, суды страцілі сваю функцыю эфектыўнага сродку прававой абароны, у бліжэйшай перспектыве — незваротна, паколькі ў пераслед уцягнуты ўсе суды і не менш паловы суддзяў. Адсутнасць нацыянальнай праваабарончай установы і нацыянальнага прэвентыўнага механізма, роўна як і адсутнасць сапраўднага супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і грамадзянскай супольнасцю было праблемай яшчэ ў тыя асіны, калі легітымнасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі не выклікала такіх сумневаў, як цяпер. Грамадзянская супольнасць перанесла знішчальную атаку, і выжывае, аднаўляючы свой патэнцыял сёння выключна дзякуючы знешняй падтрымцы. Як мінімум 50 000 ахвяраў адвольных затрыманняў, не менш за 2100 чалавек, якія перажылі пазбаўленне волі па палітычных матывах, з якіх амаль 1500 чалавек пазбаўлены волі прама цяпер, у тым ліку Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, не менш за 5000 ахвяраў катаванняў і забароненага абыходжання — вось рэакцыя ўладаў Беларусі на імкненне беларусаў і беларусак жыць у дэмакратычнай краіне, дзе паважаюцца правы чалавека. Сёння таталітарны рэжым разбурае тыя мінімальныя магчымасці, якія маглі б стаць зыходнай кропкай для вяртання да прававых інструментаў выхаду з крызісу.

Таму на першы план у дачыненні да дзяржаў, якія не супрацоўнічаюць у справе выхаду з крызісу, расследавання грубых парушэнняў міжнароднага права, пакарання невінаватых і аднаўлення парушаных правоў, выходзяць тыя магчымасці, якія вынікаюць з знешняга ўплыву на становішча — я хацеў бы заклікаць дэмакратычныя дзяржавы ствараць і ўдасканальваць наяўныя механізмы аднабаковага рэагавання на выпадкі грубага парушэння міжнароднага права, ствараць умовы для прыцягнення да адказнасці вінаватых у гэтых парушэннях. Ім варта вывучыць даступныя механізмы прыцягнення ўладаў адзначаных дзяржаў да адказнасці за катаванні, жорсткае абыходжанне і іншыя парушэнні правоў праваабаронцаў, у тым ліку праз універсальную юрысдыкцыю і міждзяржаўныя скаргі на падставе адпаведных дамоваў.

Для АБСЕ рэкамендацыі наступныя:

  1. Распрацаваць план дзеянняў/дарожную карту, скіраваную на забеспячэнне абавязацельстваў Рашэння 7/20;
  2. Адным з першых крокаў дарожнай карты неабходна стварыць і забяспечыць рэсурсамі Экспертную панэль, якая будзе стала працаваць па праблемах катаванняў і іх недапушчэнні, у задачы якой будзе ўваходзіць назіранне за выкананнем Рашэння 7/20 дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ, кансультатыўная і метадалагічная падтрымка дзяржаў па пытаннях забеспячэння выканання гэтых абавязацельстваў;
  3. Стварыць і забяспечыць рэсурсамі механізм ad hoc экстраннага рэагавання па тыпу special representative on HRDs; прадугледзець працэдуры, якія дазваляюць праводзіць расследаванні па кожнаму выпадку, рабіць візіты і весці афіцыйную камунікацыю з адказнымі ўрадамі.

Чытайце таксама:

"Катаванні сталі ў Беларусі звычайнай справай". Беларускія праваабаронцы — на канферэнцыі АБСЕ

У межах канферэнцыі АБСЕ прайшоў івэнт "Беларусь. Сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і наступны даклад Маскоўскага механізма".

Крыніца: "Суды згубілі сваю функцыю, а грамадзянская супольнасць перанесла знішчальную атаку". Павел Сапелка — на канферэнцыі АБСЕ