07.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 21 сакавіка асудзілі Валерыя Савіцкага паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Валерыю тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Дом правасуддзя. Фота spring96.org

Валерыя абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, падас якіх ён выходзіў на праезную частку і “выкарыстоўваў палотнішча бел-чырвона-белага колеру як пратэсны сімвал”.

“На адным з фотаздымкаў Савіцкі выяўлены на фоне кардона з прадстаўнікоў сілавых ведамстваў паблізу будынка ГУМа і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь”.

Мужчыну апазналі па фотаздымках з акцый, якія знайшлі ў ягоным мабільным тэлефоне. Ён раскаяўся ў здзейсненым.

Да суда мужчына знаходзіўся пад закладам памерам 7400 беларускіх рублёў.

Валерый Савіцкі - дырэктар прыватнага унітарнага прадпрыемства “Дэнтынмед”, лекар хірург-стаматолаг.

Крыніца: Дырэктара стаматалагічнай клінікі асудзілі на тры гады “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе