Каля станцыі метро “Пушкінская” каля 14-й гадзіны былі затрыманыя актывісты Вадзім Жаромскі і Марыя Рабкова. Наконт прычыны затрымання супрацоўнікі міліцыі сказалі ім, што яны падобныя да людзей, якія расклейвалі налепкі.
Пра гэта актывісты паведамілі праваабаронцам “Вясны” ўжо з міліцэйскай машыны. Іх даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна. З іх словаў, напярэдадні затрымання за імі сачылі.