Назіральніца Наталля Сацункевіч, якая вяла назіранне пад час датэрміновага галасавання на участку №37 у Маскоўскім раёне Мінска заўважыла, што камісія няправільна афармляе пратаколы датэрміновага галасавання, чым парушае арт. 53 Выбарчага кодэкса.
Парушэнне выявілася ў тым, што ў слупку, дзе пазначаецца ў пратаколе колькасць выбарчшыкаў, якія атрымалі бюлютэні для галасавання, указана колькасць выдадзеных бюлютэняў агулам за два дні: за 13 і за 14 лютага.
Назіральніца падала скаргу на імя старшыні участковай выбарчай камісіі А. Канойка, у якой прасіць праверыць правільнасць афармлення пратакола і правесці гутарку з сябрамі камісіі, якія дапусцілі адзначанае вышэй парушэнне.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: Назіральніца падала скаргу па прычыне няправільнага афармлення пратаколаў Дакумент