Яўка на датэрміновае галасаванне на выбарчым участку №35 у Маскоўскім раёне Мінска, дзе знаходзіцца “Студэнцкая вёска”, склала 96,4%. Пра выніковую лічбу датэрмінова прагаласаваўшых паведаміў наш назіральнік Зміцер Салаўёў. Участак №35 Дзяржынскай выбарчай акругі №23 знаходзіцца ў інтэрнаце №11 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Паводле назіральніка, студэнты прыходзілі галасаваць групамі з першага дня датэрміновага галасавання.
“Галасаванне праходзіла ў мізэрным па памеры пакойчыку - прыкладна 2,4 на 5,5 метры - 13 м2. Нават стулы для назіральнікаў стаялі ўпрытык да скрыні з бюлетэнямі. Назіральнікі сядзелі па чарзе - бо не было месца. У калідоры перыядычна ствараліся чэргі са студэнтаў - напрыклад, да 15-20 чалавек пасля 16-ці гадзін 13-га лютага”.
- Пратаколы па выніках датэрміновага галасавання з участкаў 35 і 36 Дзяржынскай выбарчай акругі Мінска
На суседнім выбарчым участку №36 Дзяржынскай выбарчай, які знаходзіцца ў інтэрнаце №1 Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, яўка за пяць дзён датэрміновага галасавання склала 74,1%.
Назіральнік Аляксей Лойка, які ўсе пяць дзён дзяжурыў там, студэнты з інтэрнатаў МДЛУ і БДУІР таксама на галасаванне з’яўляліся масава.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: 96,4% - яўка на выбарчым участку ў "Студэнцкай вёсцы" Мінска Фота