У Наваполацку працоўныя заводаў "Нафтан" і "Палімір" адкрытага акцыянернага таварыства "Нафтан" у 16 лютага працавалі толькі да абеду, бо ў другой палове дня ім пад пагрозай звальнення было загадана прагаласаваць датэрмінова. Як паведамілі нашаму назіральніку Алегу Пашкевічу працоўныя завода “Нафтан”, кіраўніцтва паставіла іх перад фактам: паколькі на галасаванне ім адведзены працоўны час, то калі хтосьці з іх не прагаласуе, гэты факт будзе лічыцца прагулам.
- Гендырэктар ААТ "Нафтан" Аляксандр Дзямідаў - кандыдат у дэпутаты Віцебскага аблсавета. Фота: gazeta.naftan.by
Назіральнік нагадвае, што генеральны дырэктар ААТ "Нафтан" Аляксандр Дзямідаў балатуецца ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў па адной з пяці выбарчых акругаў - Маладзёжнай №40. Таму прымус завадчанаў да галасавання можна разгладаць не толькі як выкананне загаду "з верху" дзеля забеспячэння яўкі, што адбываецца апошнія амаль 20 гадоў, але і патаканне асабістай зацікаўленасці гендырэктара-кандыдата ў "прыгожых" выніках выбараў па сваёй акрузе.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: Наваполацк: працоўных “Нафтана” прымусілі галасаваць пад пагрозай звальнення