15 лютага ў 14.00 распачнецца судовы працэс па крымінальнай справы Святаслава Барановіча, які быў сярод тых, хто 15 сакавіка 2017 года пасля санкцыянаванага “Маршу недармаедаў” у Мінску перашкаджаў брутальным затрыманням дэманстрантаў на прыпынку грамадскага транспарту “Плошча Бангалор”.
Святаслаў Барановіч быў затрыманы толькі 3 кастрычніка і да суда знаходзіўся ў СІЗА №1 г. Мінска.
Яму прад’яўлена абвінавачванне ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутранных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэксу), хаця першапачаткова справу распачалі па хуліганстве (арт. 339 Крымінальнага кодэксу).
Справу будзе разглядаць суддзя Святлана Бандарэнка.
Паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэксу, Барановічу можа пагражаць арышт на тэрмін да трох месяцаў, ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі – да шасці гадоў.
Праваабаронцы “Вясны” сочаць за гэтай крымінальнай справай і будуць маніторыць судовага працэсу.
Нагадаем, Святаслаў Барановіч – адзін з пакараных удзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 г. у Мінску (Плошча-2010).
Крыніца: Справа супраць Святаслава Барановіча: пачатак судовага працэсу