Выбарчы ўчастак №36 у Мінску. Участак для галасавання №36, якая размяшчаецца ў інтэрнаце №1 Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, працягвае паказваць сенсацыйныя вынікі па датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў у Мінскі гарадскі Савет.

Па інфармацыі назіральніка Аляксея Лойкі, па стане на 14 лютага, свой грамадзянскі абавязак тут паспяшаліся  выканаць 539 выбаршчыкаў. Абсалютная большасць з іх – студэнты. Калі агульная колькасць па ўчастку складае 2300 чалавек, дык атрымліваецца, што за 2 дні датэрміновага галасавання тут аддалі свае галасы 23.4% выбаршчыкаў.

Пратакол 2 дня датэрміновага галасавання.

Калі такія тэмпы загону на ўчастак будуць працягвацца, не выключана, што ў дзень выбараў, 18 лютага, тут і галасаваць ня будзе трэба – выбары адбудуцца датэрмінова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: Мінск: На ўчастку №36 перабралі: за 2 дні прагаласавала амаль чвэрць выбаршчыкаў Дакумент