Праваахоўныя органы канфіскавалі ў каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча ноўтбук, сістэмны блок і тэлефон напярэдадні 25 сакавіка і да гэтага часу не вярнулі. Пра гэта піша сайт Руху.
Увечары 24 сакавіка ў Слуцку людзі ў цывільным затрымалі каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча, у той жа дзень правялі вобшук і канфіскавалі тэхніку. Яго абвінавачвалі ў закліку на несанкцыянаванае мерапрыемства (ч.1 23.34 КоАП) за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» малюнка і тэксту пра Дзень Волі. Суд аштрафаваў Амяльковіча на 15 базавых велічыняў.
З таго часу прайшло ўжо больш за месяц, і Амяльковіч лічыць, што гэтага часу для экспертызы цалкам дастаткова. Абласны каардынатар Руху «За Свабоду» запатрабаваў тэрмінова вярнуць тэхніку.
Крыніца: Віталь Амяльковіч запатрабаваў вярнуць яму канфіскаваную тэхніку