Пад час рэгістрацыі назіральнікам па выбарах у Рэчыцкі раённы Савет дэпутатаў 28-га склікання на выбарчым участку №5 праваабаронца Валер Пуціцкі звярнуў увагу на вялікую колькасць назіральнікаў ад РГА “БРСМ” на ўчастку. У журнале для рэгістрацыі ён налічыў чатырох прадстаўнікоў гэтай праўладнай арганізацыі, што недапушчальна.
Назіральнік звярнуўся па тлумачэнні да старшыні камісіі Алы Грыб, якая адказала, што "нам гэтыя звесткі падалі з адзела па ідэалогіі райвыканкама, мы ўсіх іх так і запісалі."
І сапраўды, усе пададзеныя асобы запісаны адной датай 10 лютага 2018 года.
Валер Пуціцкі робіць высновы, што мясцовыя выбары арганізуе выканкам, а “назіранне” - супрацоўнікі аддзела ідэалогіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: У Рэчыцы па некалькі назіральнікаў ад БРСМ на выбарчым ўчастку