Мінскі абласны суд 21 лістапада працягнуў разгляд "справы Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі", па якой праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў. На мінулым працэсе мусілі адбыцца спрэчкі бакоў, але раптоўна ў закрытым рэжыме дапыталі інжынера вайсковай часткі ў Вілейцы і абвясцілі перапынак, каб пракурор падрыхтаваў новае абвінавачванне адзінаму фігуранту, які не прызнаў віну па справе, – Дзмітрыю Сасноўскаму. У выніку яму перакваліфікавалі "падрыхтоўку на акт тэрарызму" на "акт тэрарызму". Сёння пракурор запрасіў для пяці фігурантам тэрміны – ад 14 да 20 гадоў калоніі.  Першы суд па справе

Пракуратура праверыла паведамленне пра катаванні Дзмітрыя Сасноўскагава ўзбуджэнні крымінальнай справы адмоўлена

На судзе 22 лістапада Дзмітрый выказаў сваю пазіцыю да новага абвінавачвання, заявіўшы, што "гэта была правакацыя праваахоўных органаў", піша Sputnik. Сасноўскі не прызнаў віну ў акце тэрарызму ў дачыненні да прапагандыста Азаронка.

"Маё сумленне чыстае я нічога не здзяйсняў, на ролю тэрарыста я дакладна не падыходжу", – заявіў Дзмітрый.

Адзін з артыкулаў абвінавачання перакваліфікаваны з "падрыхтоўкі тэракту" на "тэракт" — гэта датычыцца замаху на прапагандыста Рыгора Азаронка.

Пракурор больш за гадзіну зачытваў новае абвінавачанне. Падсудны віну, як і раней, не прызнаў і папрасіў выклікаць у суд Азаронка. У судзе абвешчаны перапынак да 22 лістапада.

На судзе па "справе АГСБ" была агучана інфармацыя аб тым, што пасля заяваў Сасноўскага аб тым, што ў дачыненні да яго супрацоўнікамі КДБ ужываўся гвалт, была праведзеная пракурорская праверка, піша Sputnik.

Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да аператыўнікаў, якія яго затрымлівалі, адмоўлена, паведаміў пракурор. Ён папрасіў суд далучыць да матэрыялаў справы дакумент аб адмове.

Нагадаем, Дзмітрый Сасноўскі – адзіны па справе, хто не прызнаў віну па справе. Падчас дачы паказанняў Сасноўскі плакаў і заявіў, што ў злачынства ў дачыненні да Азаронка яго ўцягнулі падчас следчага эксперыменту. Ён таксама заявіў суду, што пасля затрымання каля дома Азаронка да яго "ўжывалі гвалт і катаванні, прымусілі напісаць чыстасардэчнае прызнанне". На першым пасяджэнні, калі суд высвятляў яго асобу, ён заявіў, што хоча адмовіцца ад грамадзянства Беларусі, таму што "не мае дачынення да тэрарызму".

Якія тэрміны запрасілі фігурантам?

Пракурор палічыў даказанай віну ўсіх пяці абвінавачаных фігурантаў. Пракурор запрасіў для ўсіх фігурантаў справы вялікія тэрміны зняволення па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

  • Наталлі Мацвеевай – 14 гадоў калоніі і штраф у 400 базавых паводле ч. 2 арт. 290-4 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289 (падрыхтоўка да акта тэрарызму), ч. 2 арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
  • Вадзіму Гулевічу – 18 гадоў калоніі і штраф у 600 базавых паводле ч. 2 арт. 290-4 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 2 арт. 289 (акт тэраррызму), ч. 1 арт. 290-2 (садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці), ч. 1 арт. 13 і арт. 290-3 (падрыхтоўка да праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці), ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
  • Кірылу Ашурку – 15 гадоў калоніі і штраф паводле ч. 2 арт. 290-4 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 289 (памагаты ў акце тэрарызму) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
  • Аляксею Глотаву – 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых паводле ч. 2 арт. 290-4 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (падрытхтоўка да ўдзелу ў акце тэрарызму ў адносінах да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 295ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
  • Дзмітрыю Сасноўскаму – 20 гадоў калоніі і штраф 700 базавых паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 290-4 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 1 арт. 359 (акт тэрарызму ў адносінах да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча [перакваліфікаваны на судовым працэсе з падрыхтоўкі]), ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 295ч. 1 арт. 14 і ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Абвінавачаным пагражаюць вялікія тэрміны зняволення. Усе фігуранты ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.

У верасні 2021 года Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак унесеныя ў Пералік фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

У справе 15 тамоў. Следства праводзіў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Абвінавачаным пагражаюць вялікія тэрміны зняволення. Усе фігуранты ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.

Падтрымаць тэлеграмамі, лістамі і пасылкамі іх можна па адрасе:

220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Наталля Сяргееўна Мацвеева, Дзмітрый Уладзіміравіч Сасноўскі, Кірыл Раманавіч Ашурак, Аляксей Уладзіміравіч Глотаў, Вадзім Мікалаевіч Гулевіч

Храналогія суда:

Першы дзень суда па "справе АГСБ"

Усім фігурантам пагражаюць вялікія тэрміны зняволення.

vadzim_gulevich_0.jpg

Другі дзень суда па "справе АГСБ": допыт фігурантаў

35-гадовы Вадзім Гулевіч распавёў, што ў 2020 годзе трапіў на Акрэсціна і там пазнаёміўся з другім абвінавачаным — Кірылам Ашуркам.

sasnouski_9.jpeg

Фігурант "справы АГСБ" заявіў пра катаванні і ціск

Сёння судовае следства завяршылася — спрэчкі бакоў прызначылі на 11 лістапада. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў.

Суд па "справе АГСБ": Дзмітрыю Сасноўскаму выставілі новае абвінавачванне

Раптоўна ў закрытым рэжыме дапыталі інжынера вайсковай часткі ў Вілейцы і абвясцілі перапынак, каб пракурор падрыхтаваў новае абвінавачванне адзінаму фігуранту, які не прызнаў віну па справе, – Дзмітрыю Сасноўскаму

Крыніца: Ад 14 да 20 гадоў калоніі: запрасілі тэрміны па "справе АГСБ"