У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 3 кастрычніка пачалі разглядаць справу Дар’і Лычкоўскай. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) па чатырох эпізодах. Сёння суддзя Алена Бушава прызначыла Лычкоўскай два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дар’ю Лычкоўскую затрымалі 16 чэрвеня. Спачатку дзяўчыну асудзілі па адміністрацыйнай справе на 11 сутак. Пасля арышту Дар'я паехала ў РУУС, каб забраць тэлефон, але там яе перазатрымалі па крымінальнай справе. Падставай для ўзбуджэння справы сталі фота з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, відэа ў Tik-Tok і прыватныя перапіскі.
Суддзя Алена Бушава 5 кастрычніка агучыла прысуд Дар’і: два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Цяпер Лычкоўская чакае этап у гомельскую жаночую калонію. Падтрымайце яе грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці па адрасе:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Дар’я Уладзіміраўна Лычкоўская
Крыніца: Мінчанку асудзілі да калоніі за відэа ў Tik-Tok і ўдзел у акцыях пратэсту