Сяргей Петрушэнка Мінскі гарадскі суд 3 жніўня вынес прысуд палітзняволенаму былому начальніку аддзела РУП "Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», Сяргею Петрушэнку, якога абвінавацілі ў абвінавачанага ў спрыянні ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці і іншых злачынстваў.

Справу разглядала судовая калегія пад старшынством суддзі Дзмітрыя Кучука.

Палітвязень Сяргей Петрушэнка быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў межах крымінальнай справы аб размяшчэнні ў тэлеграм-канале асабістых дадзеных супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС.

У ходзе следства Петрушэнку прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй, рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021), арт. 203-1 ч. 1 і ч. 2 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда пастанавіла абвінаваўчы прысуд. Фігурант прызнаны вінаватым у дапамаганні ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб, якія прывялі да іншыя цяжкія наступствы.

Гэтым жа прысудам ён прызнаны вінаватым у незаконных зборы і распаўсюджванні звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую і сямейную таямніцу іншай асобы, без яго згоды, якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелага; у іншым неправамерным завалоданні інфармацыяй, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды. 

Таксама прызнаны вінаватым у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых яму па службе, якія прывялі да прычыненне істотнай шкоды правам, законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне службовых паўнамоцтваў).

Суд прызначыў Петрушэнку пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў 6 месяцаў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў на тэрмін 5 гадоў.

Крыніца: За размяшчэнне асабістых дадзеных супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС асуджаны супрацоўнік кадастравага агенства