У Мінскім гарадскім судзе сёння, 18 ліпеня, агучылі прысуд палітзняволенаму Віталю Жылінскаму. Яго справу па арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса разглядалі ў закрытым рэжыме з 12 ліпеня, таму абставіны і падрабязнасці справы невядомыя. У выніку суддзя Наталля Бугук асудзіла палітвязня да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

43-гадовага Віталя Жылінскага затрымалі 13 студзеня ў межах арт. 342 КК і змясцілі пад варту. Праз паўгады за кратамі справу Віталя перадалі ў суд, але дадалі яшчэ адзін артыкул Крымінальнага кодэкса — 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Падтрымайце палітвязня:

Віталь Аляксандравіч Жылінскі

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Крыніца: Палітвязня Жылінскага асудзілі ў закрытым рэжыме да трох гадоў калоніі