Народы нашай планеты маюць святое права на мір, і гэтае права было парушана ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны. З пачаткам вайны мільёны людзей сталі бежанцамі, пакінуўшы сваю радзіму. Але ёсць і іншыя гісторыі: напрыклад, плэйбэк тэатра “Вахцёры” з Харкава. 17 лютага яны выехалі на гастролі ў Літву, мелі адваротны квіток і вялікія планы на сакавік. Але ўсё гэта парушыла вайна. Цяпер акторкі і акторы самі не разумеюць, ці з’яўляюцца яны бежанцамі… А 24 лютага ўвечары ў іх быў запланаваны перформанс.
- Частка акцёраў і акцёрак плэйбэк тэатра "Вахцёры". Усяго іх 10 чалавек. Фота: https://www.facebook.com/vakhtery/
27-ы выпуск падкаста найперш — пра пачуцці і перажыванні. Як гэта: планаваць кароткую паездку — і не вярнуцца? Адчуванне вайны ў тваім доме, калі ты застаў яе не дома? Сустракаць у Літве беларусаў, калі з тэрыторыі іх радзімы на тваю радзіму нападаюць? Як гэта ўсё успрымаецца? Як плачацца і жартуецца? Як чытаюцца навіны?
Выпуск падкаста — ў трох мовах: беларускай, украінскай і рускай.
Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут, а таксама ў SoundCloud:
"Вясна прыйдзе" · #27. Прыехалі на гастролі, а сталі бежанцамі?… Гісторыя плэйбэк тэатра “Вахцёры” з Харкава