Мінгарсуд на паўторным разглядзе 20 студзеня абвесціў прыгаворы абвінавачаным у забойстве ў снежні 2015 года маладой пары з Мінску і мужчыны з Калодзішчаў: для Вячаслава Сухарко і Аляксандра Жыльнікава - смяротнае пакаранне, для Аліны Шульганавай - 12 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, першы раз Мінгарсуд абвясціў прысуд па дадзенай справе 6 сакавіка 2017 года: два пажыццёвае зняволенне для мужчын і 12 гадоў пазбаўлення волі для жанчыны. 14 ліпеня Вярхоўны суд адправіў справу на паўторны разгляд у суд першай інстанцыі з новым складам судовай калегіі па крымінальных справах.

З першым прысудам не пагадзіліся ўсе бакі працэсу. Апеляцыйныя скаргі ў ВС накіравалі абвінавачаныя, іх абаронцы і пацярпелыя. Апеляцыйны пратэст на мяккасць прысуду Мінгарсуда прынесла пракуратура. Падчас слуханняў у Вярхоўным судзе Вячаслаў Сухарко папрасіў замяніць яму пажыццёвае зняволенне расстрэлам. Пацярпелыя па справе - пяць сваякоў забітых. Пры першым разглядзе суд пастанавіў спагнаць у якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды з Сухарко і Жыльнікава на карысць траіх пацярпелых 40, 40 і 70 тысяч рублёў, з траіх абвінавачаных у карысць дваіх пацярпелых - 60 і 60 тысяч рублёў.

Крыніца: Пры паўторным разглядзе суд змяніў сваё рашэнне і вынес два смяротных прысуды