Аляксандр Івулін. Судовае пасяджэнне па крымінальнай справе вядомага спартыўнага журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна 18 студзеня доўжылася 10 хвілін.

Суддзя суду Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла прыняў такое рашэнне пасля пытання абвінавачанаму аб супрацы журналіста з выданнем Tribuna.

Івулін адказаў, што ўжо не працуе там.

Журналіст таксама папрасіў суд вярнуць яму канфіскаваныя ноўтбукі, тэлефон і падарункі прыхільнікаў.

Палітвязня Аляксандра Івуліна вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Аляксандр Івулін — футбаліст "Крумкачоў", журналіст Tribuna.com, аўтар Youtube-канала «ЧестнОК».

Яго, а таксама аператара Яраслава Пісарэнку затрымалі ў кватэры 3 чэрвеня. На наступны дзень журналіста асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП — нібыта за сцяг на акне кватэры. Пасля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў. Стала вядома, што Аляксандра перавялі ў СІЗА №1 па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У Мінску пачаўся суд над спартыўным журналістам і блогерам Аляксандрам Івуліным

Згодна з матэрыяламі справы, якія паведамляе Пракуратура, абвінавачаны 23 жніўня і 27 верасня 2020 года з іншымі асобамі рухаўся па праезнай частцы праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава ў Мінску, блакуючы шлях аўтамабілям, - гэта прывяло да збою ў працы грамадскага транспарту.

Крыніца: Тайм-аўт у судзе над спатрыўным журналістам Аляксандрам Івуліным