Марк Васількоў. Скрыншот з пакаяльнага відэа МУС У судзе Жлобінскага раёна 17 студзеня вынесены прысуд палітвязню Марку Васількову, абвінавачанага ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергеевіч.

Марка Васількова затрымалі 5 лістапада 2021 года ў Жлобіне. Да суда ён ўтрымліваўся ў СІЗА №3 Гомеля.

Марк навучаецца ў адным са сталічных вузаў, атрымлівае другую вышэйшую адукацыю. Пад час судовага працэсу зачытвалі выдатныя характарыстыкі з месцаў працы і вучобы.

Сваю віну прызнаў часткова.

Пагадзіўся з тым, што прысутнічаў на плошчы горада 10 жніўня 2020 года, але ніякіх парушэнняў закона сваёй прысутнасцю ён не рабіў. У судзе сведкі яго апазналі па фота і відэа сведкі.

Суд прызнаў яго вінаватым і пакараў абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на паўтары гады.

Васількова вызваліі з-пад варты адразу пасля абвяшчэння прысуду.

У Жлобіне працягваюць караць за жнівеньскія падзеі 2020 года: яшчэ двое юнакоў асуджаны да калоніі

За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) суд Жлобінскага раёна асудзіў яшчэ двух чалавек у сувязі з пратэстамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г.

Крыніца: Палітвязня са Жлобіна Марка Васількова прысудзілі да "хіміі"