На зварот доўгатэрміновага назіральніка Аляксея Лапіцкага даць магчымасьць назіраць за ходам праверкі падпісных аркушаў з подпісамі прэтэндэнтаў і непасрэдна бачыць дакументы, старшыня Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі Сяргей Афанасенкаў адказаў коратка і паказальна.
“У адпаведнасці з арт. 13 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, дзе вызначаюцца правы назіральнікаў, не прадугледжана права прысутнічаць назіральнікам пры праверцы падпісных аркушаў з подпісамі выбаршчыкаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі і пададзеных у гарадзкую камісію. Разам з тым нагадваем, што назіральнік не мае права ствараць перашкоды для нармальнай працы комісіі, а таксама ўмешвацца ў яе працу”, - адзначаецца далей у адказе жодзінскаму праваабаронцу.
Такім чынам, пастаянны старшыня Жодзінскай ГВК фактычна паказаў, як камісія разумее “адкрытасць і празрыстасць” усіх выбарчых працэдур для назірання і арт. 13 ВК Рэспублікі Беларусь цалкам.
Даўгатэрміновы назіральнік Аляксей Лапіцкі, пракамэнтаваў “прызнанне” кіраўніцтвам Жодзінскай выбарчай камісіі закрытага для назірання працэсу праверкі подпісаў прэтэндэнтаў на этапе іх рэгістрацыі кандыдатамі:
“Мы назіраем цалкам закрыты ад назіральнікаў працэс праверкі подпісаў і іншых выбарчых дакумэнтаў, з не прапісаным дакладна алгарытмам адбору падпісных аркушаў і праверкі подпісаў, бо сябры камісіі дзейнічаюць не аднаабразна, а па сваім уласным разуменні, з-за чаго маюць месца розныя інтэрпрэтацыі й розначытанні [палажэнняў выбарчага заканадаўства. Рэд.]".