Затрымлівалі Хамайду людзі ў цывільным, якія назваліся яму міліцыянтамі. Апазыцыянэр прастаяў з плякатам каля 10 хвілін, пакуль супрацоўнікі ў цывільным чакалі міліцэйскай машыны. Барыса Хамайду адвезьлі ў Чыгуначны РАУС Віцебску
Як высьветлілася пазьней, міліцыянты ня мелі прэтэнзіяў да плякату, які трымаў у руках Хамайда, а склалі на яго адміністрацыйны пратакол за "загрувашчваньне вуліцы" (арт. 21.14 КаАП). Падпісваць пратакол ён адмовіўся. Недзе праз гадзіну Барыса Хамайду выпусьцілі з аддзяленьня міліцыі.
Гэта ўжо другое затрыманьне Барыса Хамайды ад пачатку году. Раней яго затрымлівалі на Дзень Канстытуцыі 14 сакавіка. Тады ў Чыгуначным РАУС на яго таксама склалі пратакол паводле артыкулу 21.14 КаАП.
Зьміцер Міраш