Гэткія папярэднія зьвесткі вынікаў галасаваньня паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Дзьмітры Хома. Паводле яго слоў, сярод рэгіёнаў самую высокую актыўнасьць прадэманстравалі выбаршчыкі Бешанковіцкага, Шаркоўшчынскага і Лёзьненскага раёнаў, дзе яўка перавысіла 92%.
Усяго было абрана 3215 дэпутатаў мясцовых саветаў усіх узроўняў. У трох акругах, у тым ліку адной па выбарах у райсавет і дзьвюх - у сельскія саветы, выбары не праводзіліся, там балятаваліся па адным кандыдаце, якія памерлі.
Крыніца: Витебские вести