Тацьцяна Смоткіна: “Прыйшоў ліст зь Віцебскага абласнога суду з пастановай судзьдзі Сьвятланы Івановай пра тое, што пастанова суду Глыбоцкага раёну ў адносінах да мяне пакідаецца бязь зьменаў. А мая скарга – без задавальненьня. Я ўсё ж не лічу, што парушыла заканадаўства. Права займацца журналісцкай дзейнасьцю мне гарантуе Канстытуцыя Беларусі. Акрэдытацыю я не павінна мець, бо зьяўляюся журналістам-фрылянсэрам. І калі судзьдзі абвяшчаюць несправядлівыя прысуды, парушаюць правы грамадзянаў, то прыйдзе час, і яны адкажуць за свае дзеяньні”.
Пасьля кансультацыяў зь юрыстам Тацьцяна Смоткіна мяркуе працягваць абскарджаваць прысуд Глыбоцкага суду, гэтым разам у судзе Канстытуцыйным, а потым не выключае і зварот у Камітэт ААН па правох чалавека.
Паводле racyja.com