Паколькі амаль адразу пасля пачатку ваенных дзеянняў пачаліся рэпрэсіўныя практыкі ў дачыненні да грамадзян, якія выказвалі нязгоду з дзеяннямі расійскіх войскаў, група занялася праваабарончай дзейнасцю: у прыватнасці, маніторынгам выпадкаў пераследу хрысціян за антываенную пазіцыю, а таксама арганізацыяй дапамогі ім.
Сайт ініцыятывы "Христиане против войны" у Расіі заблакаваны з 9 верасня 2023 года. 27 сакавіка 2026 года ініцыятыва ўнесена Мінюстам РФ у рэестр замежных агентаў пад нумарам 1173. У гэтым дакуменце пералічаны імёны ўдзельнікаў: Наталля Васілевіч і наш зямляк з Віцебску Дзмітрый Карняенка.
Міхаліна Пятроўская