Згодна з матэрыяламі справы, інжынер па арганізацыі эксплуатацыі і рамонце будынкаў і збудаванняў за выкананую працу, якая ўваходзіць у кола яго працоўных абавязкаў, а таксама здзяйсненне ў межах сваіх службовых паўнамоцтваў дзеянняў на карысць індывідуальных прадпрымальнікаў і камерцыйных арганізацый пры правядзенні закупак з 14 красавіка 2021 года па 4 студзеня 2023 года прыняў ад шасці прадстаўнікоў ІП і юрыдычных асоб у якасці незаконнай узнагароды больш за 5 000 беларускіх рублёў.
Ён жа пры заключэнні паміж установай, дзе працаваў, і індывідуальным прадпрымальнікам двух дагавораў будаўнічага падраду на выкананне будаўніча-мантажных работ па пастаўцы і ўстаноўцы вокнаў і дзвярных блокаў са жніўня па снежань 2022 года ашуканскім шляхам - злоўжываючы даверам членаў камісіі па закупках - завалодаў грашыма прадпрыемства сумай больш за 5 000 беларускіх рублёў.
Акрамя таго, работнік дзяржустановы з 14 сакавіка 2022 года па 6 чэрвеня 2023 года выкраў давераныя яму будаўнічыя матэрыялы, неабходныя для бягучых рамонтаў, чым прычыніў урон прадпрыемству на суму больш за 2,5 тысячы беларускіх рублёў.
Па выніках вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры Віцебскай вобласці прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці прад'яўленага абвінавачання, поўным і аб'ектыўным даследаванні акалічнасцей злачынстваў.
Незаконныя дзеянні работніка дзяржустановы былі кваліфікаваны па ч.2 арт.433, ч.2 арт.209 і ч.2 арт.211 Крымінальнага кодэкса. Расследаваннем займаліся следчыя ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці. Абраную ў дачыненні да абвінавачанага меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах пракурор пакінуў без змены.
Генадзь Фрадко