Субота, 06 Красавік 2024

Суды сталі часцей караць жыхароў Віцебшчына за прастытуцыю

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Згодна са статыстыкай, у 2023 годзе, судамі першай інстанцыі за заняцце прастытуцыяй (ч.1 арт.19.5 КаАП РБ) было вынесена 54 пастановы ў дачыненні да 44 жанчын і 10 мужчын, якія пражывалі на тэрыторыі Віцебскай вобласці. За тры месяцы бягучага года за аказанне інтымных паслуг судамі былі пакараныя 22 чалавекі (19 жанчын і 3 мужчыны). Найбольш прастытуіраванымі гарадамі з'яўляюцца Віцебск, Орша, Полацк і Наваполацк.

Асноўнымі прычынамі, якія выклікалі ўсплёск у рэгіёне гэтай сацыяльнай хваробы з'яўляецца збядненне насельніцтва і навучанне мабілізаваных грамадзян Расійскай федэрацыі, якія праходзілі ў 2022-2023 гадах баявую падрыхтоўку на ваенных палігонах, размешчаных у межах вобласці, а таксама разнастайныя шматлікія масавыя мерапрыемствы, якія праводзіліся ўладамі: фэсты, сходы і інш.

Дзеючым заканадаўствам за прастытуцыю прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 240 да 800 рублёў або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт да 15 сутак. Суды, часцей за ўсё караюць правапарушальнікаў мінімальным штрафам.

Так, суддзя Аршанскага раёна Іна Кохава 6 лютага пакарала штрафам у памеры 240 рублёў Лізавету П., якая ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» прапаноўвала аказаць паслугі сэксуальнага характару за грашовую ўзнагароду ў памеры 100 долараў ЗША.

Суддзя суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 14 сакавіка даў штраф у памеры 240 рублёў маці малалетняга дзіцяці Валянціне А., якая, знаходзячыся ў Віцебску ў аўтамабілі, прапаноўвала свае інтымныя паслугі за грашовую ўзнагароду ў памеры 30 рублёў.

20 сакавіка суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава, за аказаныя інтымнай паслугі на непасрэдна на адной з вуліц горада за 50 руб., аштрафавала 240 рублёў мясцовага жыхара Аляксандра П.

Руслана Каравай