У судовым паседжанні Кірыл вінаватасць у здзяйсненні абвінавачанага яму правапарушэння прызнаў часткова, указаў, што з'яўляўся карыстальнікам месэнджара «Тэлеграм».
У 2020 годзе ён у адной з груп, даступнай для прагляду дзесяці чалавекам, размясціў інфармацыйную прадукцыю, якую ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры гэтым сцвярджаў, што не ведаў пра тое, што інфармацыя з'яўляецца «экстрэмісцкай», аб зробленым па шкадаваў і шчыра раскаяўся.
Суддзя Карабліна прыняла да ўвагі прызнанне віны з боку «правапарушальніка і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала Петтэра адміністрацыйным арыштам на тэрмін сем сутак.
Аляксей Воднеў