Аўторак, 12 Сакавік 2024

Судом Талачынскага раёна вынесены прыгавор жанчыне па факце крадзяжу ахвяраванняў з царквы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

22 лютага суддзя Ірына Котава прызнана вінаватай мясцовую жыхарку Кацярыну Жураўлёву ва ўчыненні паўторнага крадзяжу ў праваслаўным храме Свята-Пакроўскага жаночага манастыра. Суд на падставе ч.2 арт.205 КК прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Крымінальная справа была распачатая па заяве кіраўніцтва культавага комплексу.

У судзе стала вядома, што абвінавачаная паўторна ў снежні 2023 года, знаходзячыся ў будынку Пакроўскай царквы, размешчанай на тэрыторыі Свята-Пакроўскага жаночага манастыра ў Талачыне, таемна выкрала металічную скрыню для ахвяраванняў коштам 230 рублёў з грашовымі сродкамі, якія знаходзіліся ў ёй у памеры не меньш 515 рублёў. Выкрадзеным маёмасцю Кацярына распарадзілася па сваім меркаванні.

У судовым паседжанні абвінавачаная Жураўлёва сваю віну ў здзяйсненні крадзяжу прызнала цалкам і для пакрыцця шкоды перадала ў манастыр 515 рублёў.

Люсьена Глаголева