Чацвер, 25 Студзень 2024

Трэці раз запар улады арыштавалі ўдзельніка нафтанаўскай стачкі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 9 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльнай мэсэнджэры арыштавала на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан Аляксандра Ляшкова. Гэта трэцяя запар адміністрацыйная ізаляцыя ўдзельніка стачкі 2020 года, якая вылічаецца 44-мя суткамі.

Паводле рапарту міліцыянта з Наваполацкага ГАУС, Аляксандр быў зарэгістраваны ў мэсэнджэры «Telegram» і ў чаце з назвай «ААТ «Нафтан» неабыякавых людзей» усталяваў спасылку з відэахостынгу «Youtube» з назвай «Кардынацыйная рада». Раней гэты рэсурс улады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні мужчына віну не прызнаў, пры гэтым указаў на тое, што ён не распаўсюджваў экстрэмісцкую інфармацыю праз свой рахунак у мэсэнджэры «Telegram».

Тым не менш суддзя Болоболова палічыла, што Ляшкоў здзейсніў правапарушэнне і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала яго арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.

Эла Яршова